Мазырская "Славія" выходзіць у 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе

11 июля 2016

Мазырская "Славія" абгуляла сталічнае "Тарпеда" 2:0 і выйшла ў 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе. Аўтазаводцы ўпусцілі некалькі перспектыўных момантаў, а на 71-й хвіліне прапусцілі самі. Крыху кур'ёзны гол правёў са штрафнога Мальцаў. У кампенсаваны час вызначыўся Жук. "Славія" стала 12-й камандай, якая згуляе ў 1/8. Яшчэ чатыры ўдзельнікі стадыі вызначацца пазней.