Беларусь, Расія і Казахстан паспяхова працуюць разам і на фінансавым полі

4 марта 2014

У тым ліку і на фінансавым полі. Вынікі аўдыту эфектыўнасці выкарыстання сродкаў Саюзнага бюджэту разгледзелі ў Мінску. Тут прайшло пасяджэнне калегій Камітэта дзяржкантролю Беларусі, Падліковай палаты Расіі і Падліковага камітэта па кантролі за выкананнем рэспубліканскага бюджэту Казахстана. Акрамя таго, вышэйшыя органы фінансавага кантролю трох краін разгледзелі і вынікі сумеснай праверкі па залічэнні ў бюджэт Мытнага саюза ўвазных пошлін.


Падрабязнасці ў Сяргея Шуманскага.


490 мільёнаў расійскіх рублёў і амаль два гады на рэалізацыю навуковага прарыву. Сёння ўжо смела можна гаварыць - фінансаванне сумеснай праграмы Саюзнай дзяржавы БелРасТрансген-2 не было марным. Мэта дасягнутая. Навукоўцам удалося штучным спосабам атрымаць лактаферын чалавека - бялок, які існуе толькі ў грудным матчыным малацэ. Рэалізацыя сумеснай праграмы завяршылася ў 2013 годзе. Сёння кантрольныя ведамствы Беларусі і Расіі падлічылі яе фінансавыя вынікі.


Менавіта на правядзенні аўдыту эфектыўнасці асваення сродкаў з бюджэту Саюзнай дзяржавы, а не на простай праверцы іх мэтавага выкарыстання кантрольныя органы вырашылі засяродзіць сваю ўвагу і ў будучыні. Бо часта важна не толькі выявіць і ацаніць недахопы, а даць рэкамендацыі і прапанаваць шляхі вырашэння праблем. Акрамя пытанняў па рэалізацыі Саюзных праграм, вышэйшыя органы фінансавага кантролю Беларусі, Расіі і Казахстана разгледзелі вынікі сумеснай праверкі па залічэнні ў 2012 годзе ў бюджэт Мытнага саюза ўвазных пошлін.


Пагадненне аб увядзенні і прымяненні ў Мытным саюзе парадку залічэння ўвазных мытных пошлін уступіла ў сілу 1 верасня 2010 года. З гэтага моманту сумы збораў падлягаюць размеркаванню паміж бюджэтамі трох дзяржаў - Беларусі, Расіі і Казахстана. У адпаведнасці з пагадненнем для кожнай краіны вызначаныя свае нарматывы мытных пошлін.


Падчас праверак было высветлена, што казначэйствы трох краін арганізавалі адасоблены ўлік паступленняў увазных мытных пошлін. Разлік праводзіўся з дапамогай аўтаматызаваных сістэм, а размеркаванне грашовых сродкаў паміж краінамі Мытнага саюза ажыццяўлялася ў адпаведнасці з нарматывамі. Напрыклад, для Беларусі гэта 4,7% ад агульнай сумы збораў за год. У выніку бюджэт нашай краіны папоўніўся на 1,3 мільярда долараў.


Падводзячы вынікі, старшыня КДК Беларусі Аляксандр Якабсон высока ацаніў узровень узаемадзеяння органаў фінансавага кантролю трох краін і адзначыў, што ў далейшым неабходна не толькі падтрымліваць яго, але і змяняць падыход да працы. У прыватнасці, гэта датычыцца пытанняў выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы. Грошы павінны не проста правільна расходавацца, але і працаваць на будучыню.