Сельгасарганізацыям Мінскай вобласці засталося ўбраць 1% плошчаў

23 августа 2018

Апошнія тоны - і ўвесь каравай будзе сабраны. Сельгасарганізацыям Мінскай вобласці засталося ўбраць роўна 1% плошчаў. Такім чынам, на сёння агульны аб'ём ураджаю збожжавых перавысіў 1 мільён 302 тысячы тон. У тройцы лідараў - Слуцкі, Нясвіжскі і Мінскі раёны. Зараз у чарзе на ўборку - 45 тысяч гектараў кукурузы.