Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці плануюць павялічыць вытворчасць кармоў для жывёлагадоўлі

1 апреля 2019
Сельгасарганізацыі Мінскай вобласці сёлета плануюць павялічыць вытворчасць кармоў для жывёлагадоўлі. Стаўка не толькі на шматгадовыя травы, але і на кукурузу. Агульны вал збожжавых павінен быць каля двух мільёнаў тон. Паводле слоў спецыялістаў, гэта дазволіць павялічыць аб'ёмы вытворчасці малака. Адзін з прыкладаў гаспадаркі, дзе штогод атрымліваюць звыш дзевяці тысяч кілаграмаў на адну карову, - "Азярыцкі-Агра" ў Смалявіцкім раёне. Пра жывёл тут   асаблівы клопат. Яны на сто працэнтаў даюць прадукцыю экстра-класа.

Малако, якое вырабляюць у "Азярыцкім-Агра", паступае на перапрацоўку ў Барысаў. З яго робяць тварог, масла і цвёрдыя сыры элітных гатункаў.