Эканамічны форум СНД прайшоў у Маскве

19 марта 2016

Асноўная тэма перамоў - пошук новых формаў рэалізацыі сумесных праектаў. Таксама абмеркавалі супрацоўніцтва ў банкаўскай сферы, падтрымку экспарту і неабходнасць фарміравання агульнай прасторы для руху тавараў у краінах Садружнасці. У рамках форуму адбылося пасяджэнне Эканамічнага савета СНД. Тут адобрылі праекты па выкарыстанні атамнай энергетыкі з мірнымі мэтамі, а таксама сумесных распрацоўках па ахове зямных нетраў і роўным доступе да рынку дзяржзакупак.

Абмеркавалі і інвестыцыйныя праекты, якія працуюць у рамках Садружнасці. Адзін з самых паспяховых - будаўніцтва Беларускай АЭС. У навуковай сферы актыўна супрацоўнічаюць Беларусь і Расія. На 2017-2020 гады падрыхтаваныя канцэпцыі 18-ці новых саюзных праграм. Гэта датычыцца радыёэлектронікі, нанатэхналогій, аховы здароўя, а таксама даследаванняў у галіне космасу.

Беларусь ужо другі год займае першае месца сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. Тавараабарот нашых краін летась склаў 25 мільярдаў долараў.