Сёння ў Джакарце прайшоў беларуска-інданезійскі бізнес-форум

19 марта 2013
Інданезія - індустрыяльна-аграрная краіна. Больш за палову яе ВУП ствараюць прамысловасць, рыбалоўства і сельская гаспадарка. Тым не менш краіне пакуль не ўдалося дасягнуць высокай ступені механізацыі сельскагаспадарчых работ. Ліквідаваць гэты прабел павінна беларуская сельгастэхніка, у тым ліку закупяць два дзясяткі трактароў.

У Інданезіі маюцца буйныя залежы волава, марганцавых, медных і нікелевых руд. Аднак радовішчы карысных выкапняў на яе тэрыторыі пакуль недастаткова вывучаныя. І тут беларускія калегі гатовыя падставіць плячо. Падзеляцца вопытам у правядзенні геолагаразведачных работ. І зноў не абыдуцца без нашай тэхнікі. Летась у Інданезію паставілі выпрабавальную партыю самазвалаў грузападымальнасцю 45 тон. Відавочна, што яна апраўдала сваю неабходнасць. Інданезійцы набудуць яшчэ 20 кар'ерных самазвалаў БелАЗ.

Сёлета Беларусь таксама паставіць у Інданезію 250 тысяч калійных угнаенняў. Бакі склалі кантракт на найбліжэйшыя тры гады. Пакуль дамаўляюцца аб цане. Толькі сёлета размова можа ісці аб пастаўках на суму больш за 100 мільёнаў долараў.

Гісторыя адносін Беларусі і Інданезіі налічвае 20 гадоў. І тым не менш гэта першы візіт на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Для Беларусі Інданезія не толькі добры партнёр для развіцця інвестыцыйных адносін. Важна і атрыманне выхаду на супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну Паўднёва-Усходняй Азіі.

Падчас бізнес-форуму дзелавыя колы падпісалі 12 двухбаковых пагадненняў і кантрактаў. Толькі некаторыя з іх прынясуць Беларусі некалькі сотняў мільёнаў долараў. Наша краіна паставіць у Інданезію дарожна-будаўнічую тэхніку. Таксама на сталах інданезійцаў неўзабаве з'явіцца і беларуская малочная прадукцыя.