Мінск прэтэндуе на прэстыжнае званне сусветнай кніжнай сталіцы

18 декабря 2013

Статус нацыі, якая чытае, Беларусь можа афіцыйна пацвердзіць у 2017-м годзе. Яго штогод прысуджаюць прадстаўнікі ЮНЕСКА, міжнародных федэрацый бібліятэкараў і кнігагандляроў. Галоўны крытэрый - падрыхтоўка лепшай праграмы папулярызацыі чытання і кнігі. Пры беларускім Міністэрстве культуры ўжо створаная рабочая група, якая распрацоўвае праграму мерапрыемстваў.


Ларыса Гулякевіч аб тым, чаму 2017-ы для кнігадрукавання Беларусі год насамрэч знакавы. Штогод прадстаўнікі ЮНЭСКА, Міжнародных федэрацый выдаўцоў, кнігагандляроў і бібліятэчных міжнародных асацыяцый выбіраюць сусветную кніжную сталіцу тэрмінам на 1 год. Кніга - сапраўдны беларускі брэнд, па якім ва ўсім свеце ведаюць пра нашу краіну. І нам ёсць чым ганарыцца. Гісторыя айчыннага друку налічвае 5 стагоддзяў.


У 1517 годзе Францыск Скарына выдаў першую друкаваную кнігу Псалтыр. Святкаванне 500-годдзя беларускага кнігадрукарства ўваходзіць у канцэпцыю праекта Мінск - кніжная сталіца свету - 2017.


Першай кніжнай сталіцай свету ў 2001 годзе стаў Мадрыд. Ганаровага звання былі таксама ўдастоены Турын, Александрыя, Дэлі, Манрэаль, Амстэрдам, Ерэван.


Тадэвуш Стружэцкі, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры: Рэалізацыя гэтага праекта для Беларусі будзе выдатнай магчымасцю фарміравання пазітыўнага іміджу краіны Беларусі ў свеце. Гэта тая задача, якую павінны рэалізоўваць.


Сярод адпаведных мерапрыемстваў: святкаванне 950-годдзя бібліятэкі полацкага Сафійскага сабора, выданне зборніка вядомых пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа. Тым больш што ў тым жа 2017-м годзе мы будзем адзначаць 950-годдзе горада Мінска.


Адной з умоў ЮНЕСКА для прэтэндэнтаў на ганаровае званне кніжнай сталіцы з'яўляецца магчымасць фінансавання культурных праграм, звязаных з літаратурна-выдавецкай дзейнасцю.


Своеасаблівай рэпетыцыяй праекта Мінск - кніжная сталіца свету былі мерапрыемствы, прысвечаныя Году кнігі ў Беларусі.