Сёння ўрад увёў дыферэнцыяваныя тарыфы аплаты электраэнергіі

1 февраля 2013
Сёння ўрад увёў дыферэнцыяваныя тарыфы аплаты электраэнергіі і на 18% павялічыў кошт за спажыванне. Уладальнікам электрапліт пры спажыванні ў месяц да 250 кілават за адзін кілават прыйдзецца заплаціць 325 рублёў. Хто спажывае больш і ўложыцца ў 400 кілават заплаціць па 422 рубля. А хто перасягне і гэтую планку павінен будзе аддаць 842 рубля за адзін кілават.

Уладальнікам газавых катлоў для падагрэву вады прыйдзецца лічыць грошы пасля дасягнутай адзнакі на электрашчыце ў 150 кілават. Такія меры накіраваныя на ашчаднае карыстанне камунальнымі паслугамі.