Самы маштабны праект у гісторыі Беларускага металургічнага завода

23 октября 2015

Самы маштабны праект у гісторыі Беларускага металургічнага завода - сортапракатны цэх выпусціў статысячную тону новай прадукцыі. Сярод яе відаў катанка і сартавы стан. Большая частка металу ідзе на экспарт. Астатняя цалкам закрывае ўнутраныя патрэбнасці. Новыя магчымасці дазваляюць заводу хутка рэагаваць на змяненні рынку. Сёння нашу прадукцыю набываюць у Расіі, ЗША і Еўропе. Новую вытворчасць ацаніла Вольга Халадовіч.

120 метраў за секунду. Менавіта з такой хуткасцю ў гэтым цэху адліваюць новы від прадукцыі - стальную катанку. За час праходжання па канвееры метал даражэе ў паўтара-два разы. І на выхадзе тут атрымліваюць больш выгадны, нішавы прадукт.

Усяго месяц працы і на новай вытворчасці знакавая мяжа - 100 тысяч тон прадукцыі. Большая частка металу адпраўляецца на экспарт. Сярод пакупнікоў - каля двух дзясяткаў краін, у тым ліку Італія, Францыя, Балгарыя і Польшча.

75 % прадукцыі новай вытворчасці пойдзе на экспарт. Астатняя цалкам закрые патрэбнасці ўнутранага рынку. Сярод партнёраў БМЗ - беларускія брэнды і сусветныя аўтаканцэрны. Юбілейная, статысячная тона, адправіцца ў Германію.

Алена Перацягіна, намеснік гендырэктара Беларускага металургічнага завода, кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія": "Пагадненне на пастаўку ў наступным годзе 400 тысяч тон прадукцыі. Сёння на заводзе знаходзіцца кампанія, праводзіць аўдыт як метызнай вытворчасці, так і гэтай вытворчасці. Яны ацэньваюць магчымасць гэтай вытворчасці па пастаўках высокавугляродзістай катанкі".

Пашырэнне асартыменту на БМЗ дапамагае хутка рэагаваць на змяненні рынку. Працуючы ў тэставым рэжыме, першыя партыі катанкі адгружалі еўрапейскім партнёрам. Зараз тут імкнуцца ўмацаваць свае пазіцыі на рынках ЗША і Еўропы.

Пітэр Чандл, прадстаўнік кампаніі па вытворчасці хімічных кампанентаў для ліцейнай вытворчасці, Аўстрыя: "БМЗ - гэта вядомая для нас кампанія. Яна цікавая тым, што мы з'яўляемся шматгадовымі партнёрамі. І мы гэта вельмі цэнім і зацікаўлены ў тым, каб гэта супрацоўніцтва працягвалася. Для нас цікавыя не толькі разавыя праекты, але і доўгатэрміновыя. Мы гатовыя шукаць сумесныя рашэнні ў вытворчасці".

Яшчэ пры Савецкім Саюзе тэхналогіі выплаўкі сталі, што выкарыстоўвалася на БМЗ, не было роўных. Зараз яна стала больш сучаснай - усе працэсы кантралюе аператар на маніторы. Сёння да беларускіх ліцейшчыкаў прыязджаюць па вопыт з розных краін свету. Геаграфія прадстаўнікоў адной з апошніх дэлегацый, як і геаграфія экспарту прадпрыемства, Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Італія, Польшча. Дарэчы, сёння Беларусь - адзіная з краін СНД уваходзіць у міжнародную асацыяцыю ліцейшчыкаў.

2015-ы на заводзе ўжо назвалі годам рэкордаў і перамен. За гэты час тут вырабілі больш за два мільёны тон сталі. А з выхадам на праектную магутнасць новага сортапракатнага цэха гэта лічба можа павялічыцца на мільён.