З 1 верасня тарыфная стаўка першага разраду складзе 41 рубель

30 августа 2019

Сёння стала вядома, наколькі павялічыцца тарыфная стаўка першага разраду. Паводле пастановы Савета Міністраў, з 1 верасня яна складзе 41 рубель. Велічыню бяруць у аснову пры разліках зарплат бюджэтнікаў. Гэта другое павышэнне стаўкі сёлета. Апошні раз яна павялічвалася 1 мая да 36 рублёў 40 капеек.

Па разліках урада, павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду на 12,6% і захаванне пры гэтым сярэдняй заработнай платы па краіне на ўзроўні 1 тысячы 55 рублёў дазволіць выканаць даручэнне Кіраўніка дзяржавы, каб зарплата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80% да сярэдняй.