З 1 ліпеня тавары павінны адпавядаць адзіным стандартам на тэрыторыі Мытнага саюза

3 апреля 2013

Сёння ў Беларусі, Казахстане і Расіі ўступілі ў сілу толькі восем  рэгламентаў з  трыццаці аднаго  зацверджанага. Новыя стандарты (на гэты раз у харчовай і лёгкай прамысловасці)  на падыходзе. Менавіта пра тое, што павінны замацаваць новыя рэгламенты, каб бізнес адчуваў сябе ўпэўнена, і ішла размова сёння ў Лідзе сярод прадстаўнікоў Дзяржкантролю, Еўразійскай эканамічнай камісіі і кіраўнікоў кампаній.


Расказвае Дзмітрый Смірноў.  1 ліпеня 2013 года рынак Мытнага саюза зменіцца. На думку экспертаў, адзіныя тэхнічныя рэгламенты ў харчовай і лёгкай прамысловасці адкарэкціруюць рыначныя сферы, выкінуўшы за борт гультаяватых і няспрытных. Канкурыраваць прыйдзецца ўжо па адзіных стандартах і на вялізнай тэрыторыі трох краін - удзельніц Мытнага саюза.


(Аляксандр Якабсон, Старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі)


Прыняць тэхрэгламент для кампаніі не асноўнае. Каб адпавядаць адзінаму стандарту, многім  фірмам прыйдзецца больш пільна зірнуць на мадэрнізацыю, пра што  ўжо неаднаразова гаварыў Прэзідэнт.


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)


Сённяшняе амаль 3-гадзіннае абмеркаванне новых стандартаў вызначыла і вузкае месца тэхрэгламентаў. Аказалася, яно не ў агульных словах, а ў канкрэтных пунктах дакументаў. Напрыклад, півавараў непакоіць  сыравіна і ПЭТ-бутэлькі, ад якіх, магчыма, прыйдзецца адмовіцца.


(Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар піваварнай кампаніі)


Адзіныя тэхрэгламенты Мытнага саюза могуць сур'ёзна адкарэкціраваць бізнес-планы беларускіх прадпрыемстваў. І самае важнае і галоўнае, чаго чакаюць зараз бізнесмены, - гэта зразумелай будучыні новых стандартаў.


(Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар піваварнай кампаніі)


Апошняе слова наконт адзіных тэхрэгламентаў скажуць чыноўнікі з Расіі, Беларусі і Казахстана ў сярэдзіне красавіка на пасяджэнні ў Ніжнім Ноўгарадзе. Гэтае абмеркаванне будзе выніковым, і з 1 ліпеня частка новых стандартаў у харчовай і лёгкай прамысловасці стане адзінай для ўсіх прадпрымальнікаў на тэрыторыі трох краін - удзельніц Мытнага саюза. Але каб пазбавіць бізнесменаў ад лішняга стрэсу,  пераход зрабілі паступовым - старыя стандарты будуць сапраўдныя да 2015 года.