Сёння Кіраўнік дзяржавы здзейсніў аблёт тэрыторыі поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей

24 Красавіка 2014
Пачынаецца рабочая паездка Прэзідэнта па тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сёння Кіраўнік дзяржавы здзейсніў аблёт тэрыторыі поўначы Мінскай і Магілёўскай абласцей і азнаёміўся з ходам пасяўной кампаніі.
Ужо заўтра Кіраўнік дзяржавы наведае пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС раёны Магілёўскай вобласці, шэраг сельскагаспадарчых, сацыяльных аб'ектаў, а таксама правядзе запланаваную 2 гады таму нараду па пытаннях развіцця паўднёвай часткі Магілёўшчыны.

Некалькі гадоў таму Прэзідэнт даручыў ураду і кіраўніцтву Магілёўскай вобласці прадумаць стратэгію і кірункі развіцця гэтых тэрыторый у мэтах забеспячэння нармальнага функцыянавання народнай гаспадаркі і павышэння ўзроўню жыцця людзей. Менавіта аб гэтым пойдзе размова заўтра на нарадзе. Урад і мясцовыя органы ўлады дакладуць Кіраўніку дзяржавы аб выпрацаваных комплексных падыходах па перспектыўных кірунках развіцця паўднёвай часткі Магілёўскай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка штогод наведвае пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС рэгіёны Беларусі. Храналогія гэтых паездак бярэ свой пачатак у 1997 годзе. Тады Кіраўнік дзяржавы пабываў у Брэсцкай вобласці. У наступным годзе Аляксандр Лукашэнка наведаў адразу дзве самыя забруджаныя радыенуклідамі вобласці - Гомельскую і Магілёўскую. У 1999 годзе Аляксандр Лукашэнка наведаў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 2009 - гомельскі пагранічны атрад. За гэтыя гады Кіраўнік дзяржавы пабываў ва ўсіх пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раённых цэнтрах і гарадах Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.