Расійскія бізнесмены зацікаўлены ў пашырэнні кантактаў з мінскімі малаказаводамі і холадакамбінатамі

16 апреля 2015

Найбольшы попыт на беларускае малако, масла, сыр, а таксама марожанае. Пра гэта сёння заявілі ўдзельнікі міжнароднага форуму вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака, які гэтымі днямі праходзіць у сталіцы. Госці з Расіі наведалі мінскі холадакамбінат нумар два, дзе пазнаёміліся з тэхналогіямі вытворчасці пламбіру і эскімо. Галоўная цікавасць да навінак, якія з'явяцца да летняга сезона.

Мікалай Чарненка, выканаўчы дырэктар холадакамбіната (Перм, Расія): "Зроблена ў Беларусі - гэта якасць, гэта натуральнасць і гэта добры густ. Паглядзелі і прадукцыю і вытворчасць. Вельмі спадабалася чысціня і парадак на вытворчасці. І, вядома ж, натуральнасць прадукта, гэта як густ дзяцінства".

Сяргей Канавалаў, кіраўнік холадакамбіната (Удмуртыя, Расія): "Такі міжнародны вопыт заўсёды дазваляе абмяняцца тэхналогіямі і запазычыць навіны адно ў аднаго. Плюс абмяняцца кантактамі. І наша прадпрыемства па выніках гэтай сустрэчы заключае кантракты па вытворчасці на тэрыторыі Беларусі".

І сёння ж расійскія эксперты малочнага рынку наведаюць і іншыя прадпрыемствы сталіцы і Мінскай вобласці.