Вырашаць праблемы з запасамі драўніны будуць за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў

24 мая 2019

Вырашаць праблемы з запасамі драўніны на складах лясніцтваў  будуць за кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў у сістэме Мінлясгаса. Аб гэтым у эксклюзіўным інтэрв’ю праекту АТН "Размова ў Прэзідэнта" заявіў старшыня Дзяржкантролю. Што ж датычыцца безгаспадарчага падыходу да драўніны, якая застаецца невывезенай з дзялянак, то, па словах Леаніда Анфімава, да кіраўнікоў такіх лясгасаў будуць прымяняцца самыя жорсткія меры. Аж да завядзення крымінальных спраў.

Акрамя таго, кантралёры працягнуць маніторыць і сітуацыю ў аграсектары. Не дапушчаючы безгаспадарчага падыходу як да нарыхтоўкі кормаў, так і па ўтрыманні жывёл на фермах.