Праграму дзейнасці ўрада на гэты год абмеркавалі сёння ў Палаце прадстаўнікоў

20 февраля 2015

Праграму дзейнасці ўрада на гэты год абмеркавалі сёння ў Палаце прадстаўнікоў на пашыраным пасяджэнні камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі заявіў, што дакумент фарміраваўся з улікам нявызначанасці знешнеэканамічнай сітуацыі і прадугледжвае тры сцэнарыі ў залежнасці ад цаны на нафту і курсу расійскага рубля. Аднак лічбы, закладзеныя ў асноўныя кірункі развіцця эканомікі краіны, змяняцца не павінны.

Уладзімір Зіноўскі, Міністр эканомікі Беларусі:

"Ёсць праграма пяцігодкі, ёсць указ Прэзідэнта па алічбоўцы праграмы бягучага года. Ніхто гэтыя лічбы не адмяняе. Мы будзем імкнуцца, каб больш стабільная сітуацыя і ў эканоміцы, і тым больш у грамадстве. Мы гатовыя да таго, каб эканоміка вырасла настолькі, наколькі яна можа вырасці".

Галіна Філіповіч, дэпутат:

"У праграме прапанаваны 3 сцэнарыі развіцця эканомікі, што гаворыць аб удумлівасці ў падыходах дзейнасці ўрада. Другі момант у развіцці галін - захавана пераемнасць. Няма ніякага шарахання".

На наступным тыдні ў Авальнай зале адбудзецца пазачарговая сесія. Дэпутаты зноў разгледзяць праграму, прапанаваную ўрадам.