Выхаванцаў Вілейскай школы-інтэрната наведалі візажысты, фатографы, архітэктары

21 мая 2018

Дапамагаюць вызначыцца з будучай прафесіяй і валанцёры падчас дабрачынных марафонаў. Так, выхаванцаў Вілейскай школы-інтэрната наведалі візажысты, фатографы, архітэктары. На адмысловых майстар-класах дзяліліся сваім вопытам, не толькі прафесійным, але і жыццёвым. Наталля Кузьміцкая працягне тэму.

Звычайна ў раскладзе школьных заняткаў няма ўрокаў прыгажосці, але навука гэта нескладаная. Сапраўдная бьюці-фея Алена Юрынок за некалькі гадзін кампенсуе ўсе прабелы. Бо, вядома, па адзежы сустракаюць.

А пакуль дзяўчаты спасцігаюць усе тонкасці візажу, накшталт сапраўдных мадэляў, хлопцы спрабуюць сябе ў якасці прафесійных фатографаў. Як правільна настройваць вытрымку і дыяфрагму, паказвае вопытны фотамастак Яўген Чарнышоў.

За некалькі гадзін выхаванцы Вілейскай школы-інтэрната прынялі ўдзел адразу ў некалькіх творчых і адукацыйных сустрэчах.

Гэта не парк атракцыёнаў, а горад будучыні. Свет вялікі і цікавы, галоўнае - адкрыць сябе ў ім. Менавіта дапамагчы зрабіць першыя крокі ў гэтым кірунку такім асаблівым дзецям і прызначаны праект дабрачыннага фонду.

Цёплая сустрэча скончылася халоднымі салодкімі падарункамі. На такой вясёлай ноце дамовіліся да наступнага спаткання. Валанцёры ўжо рыхтуюць спіс новых цікавых гасцей.