Праграма "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" пачала дзейнічаць у Беларусі

16 июня 2016

Новая дзяржаўная праграма "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" пачала дзейнічаць у Беларусі. Адзін з галоўных аспектаў - стварэнне бізнес-інкубатараў. Неўзабаве ў краіне іх з'явіцца больш за дваццаць, а ў Мінскай вобласці - сем. Як фарміруюцца пляцоўкі для развіцця дзелавых праектаў, хто падтрымлівае пачаткоўцаў у бізнесе і чаму працаваць у вёсцы больш выгадна? Аляксей Кандраценка падрабязней.

20 гадоў таму ўсё пачыналася з некалькіх станкоў і невялікай каманды аднадумцаў. Сёння ж прадпрыемства, якім кіруе Уладзімір Міхайленка, - адзін з вядучых вытворцаў мэблі для кухні з масіву. Яна запатрабаваная як у Беларусі, так і ў Расіі з Украінай. Невялікая справа з часам перарасла ў самавіты бізнес, што базіруецца ў пасёлку Калодзішчы і Смалявіцкім раёне.

Сёння ў Мінскай вобласці чатыры бізнес-інкубатары. Вядучы з іх - у Калодзішчах. Офісы, кансалтынг і тэхнічная падтрымка на выгадных умовах - усё гэта бонусы. Дарэчы, такія ж плюсы і ў новага інкубатара ў Мінскім раёне. Сярод яго відаў дзейнасці - аграбізнес.

Вырошчваць садавіну і агародніну, вырабляць мёд ці малако… Усё гэта рэальна нават для тых, хто працуе толькі за камп'ютарам. Пры жаданні бізнес-інкубатар падкажа і дапаможа, як правільна, а галоўнае, выгадна займацца, напрыклад, авечкагадоўляй.

Зрэшты, асноўны арыенцір інкубатара - вытворчасць і інавацыйныя праекты.

Ігар Саявец, заснавальнік бізнес-інкубатара: 

"Мы стварылі цэнтр моладзевай інавацыйнай творчасці. Гэта месца, дзе любы распрацоўшчык можа прыйсці і стварыць прататып. З гэтай ідэяй і гатовым прататыпам ён можа прыйсці да нас. Накідаўшы невялікі бізнес-план, мы аказваем паслугі па экспертызе. Мы ацэньваем рэнтабельнасць, выгадна гэтым займацца або не. Пасля гэтага мы прымаем чалавека ў бізнес-інкубатар".

Вызваленне ад падаткаў на прыбытак на працягу сямі гадоў, увоз абсталявання і тэхнікі без мытных пошлін. Гэта толькі некаторыя прэферэнцыі для тых, хто пачаў займацца бізнесам, але менавіта ў малых гарадах ці вёсках.

Такім чынам, у наступныя пяць гадоў у Мінскай вобласці з'явіцца яшчэ сем бізнес-інкубатараў. Кожны з іх патэнцыяльна дае да тысячы новых працоўных месцаў. Плюс гэта новыя тэхналогіі і падыходы да вытворчасці, а разам з імі і ў цэлым рух рэгіянальнай эканомікі наперад.