Праекты фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза будуць разгледжаны ў Мінску

22 ноября 2018

Праекты фінансавага рынку Еўразійскага эканамічнага саюза будуць разгледжаны ў Мінску на пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС. Гэта сёння ў Маскве заявіў старшыня калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. У сталіцы Расіі праходзіць канферэнцыя "Еўразійская эканамічная інтэграцыя". Сёння міністры, чыноўнікі і банкіры абмеркавалі сумесныя праекты ў рамках краін "пяцёркі". Іх фінансавай падтрымкай займаецца Еўразійскі банк развіцця. Пры яго ўдзеле пабудаваная Полацкая ГЭС. У праект было інвесціравана 80 мільёнаў долараў. Таксама банк дае ў лізінг беларускія самазвалы "БелАЗ" для рынку Расіі.

 

Андрэй Бельянінаў, старшыня праўлення Еўразійскага банка развіцця:

"Мы зараз узмацнілі гэты напрамак, і ў нас самы сур'ёзны партнёр - Банк развіцця Рэспублікі Беларусь, мы з ім узаемадзейнічаем. У нас ёсць некалькі заявак, звязаных з аўтадарогамі. Магчыма, мы паўдзельнічаем і ў праекце будаўніцтва АЭС. Беларусь для нас вельмі перспектыўны рынак, і мы будзем там самым актыўным чынам прысутнічаць".

Міжнародны банк развіцця - гэта фінансавая арганізацыя, чыя мэта - дапамагаць краінам ЕАЭС наладжваць гандлёва-эканамічныя сувязі і рэалізоўваць сумесныя праекты. Статутны капітал банка - 7 мільярдаў долараў.