У Славакіі ў грузавым цягніку выявілі 11 дзяцей-бежанцаў

28 октября 2019
Састаў прыбыў з Сербіі, праехаўшы шлях праз Венгрыю. Дарослых разам з дзецьмі не было. Высветлілася, што 9 з іх з Афганістана і яшчэ 2  з Пакістана. Непаўналетніх перадалі супрацоўнікам сацслужбы, якія размясцілі іх у дзіцячым доме. Ідзе расследаванне інцыдэнту.