Аляксандр Лукашэнка праехаў па МКАД і азнаёміўся з уладкаваннем кальцавой дарогі і прыдарожных участкаў

24 мая 2019

Парадак і чысціня - паняцці, знаёмыя кожнаму з нас, менавіта за гэта так часта робяць кампліменты Беларусі замежныя госці. Імідж добраўпарадкаванай краіны, па сутнасці, наша адметнасць, але падтрымліваць яго - і наша агульная задача. Тым больш у трохгоддзе малой радзімы, а гэты год наогул прысвечаны азеляненню і навядзенню парадку. 

Сёння свой рабочы дзень Прэзідэнт пачаў, як і шматлікія беларусы, з аўтобуснага маршруту. Вадзіцелі, якія праязджалі па МКАД, зазначылі незвычайны "картэж": у адным патоку з іншымі машынамі рухаўся аўтобус, у якім разам ехалі Кіраўнік дзяржавы, чыноўнікі і журналісты. Магістраль спецыяльна не перакрывалі, каб не было  напружання на дарозе. Па шляху аўтобус рабіў некалькі прыпынкаў, каб звярнуць увагу на дэталі добраўпарадкавання, бо і ў гэтай справе дробязяў не бывае. Для Прэзідэнта важна на свае вочы ўбачыць стан інфраструктуры і захаванне парадку. Усім вядома беражлівае стаўленне нашага Прэзідэнта да кожнага лапіка зямлі, ён сваім прыкладам паказвае: парадак павінен быць усюды. Сёння ў гэтым яшчэ раз упэўніліся журналісты, для якіх падарожжа даўжынёй амаль на 60 кіламетраў па сталічнай кальцавой - фактычна ўнікальны выпадак, калі можна ўбачыць у нюансах працу Прэзідэнта і зразумець сутнасць яго патрабаванняў. Незвычайным маршрутам праехала і Наталля Брэвус.

Ранішні трафік у двухмільённай сталіцы такі, што не паслабішся. Але пагадзіцеся, ад таго, што бачыш па дарозе на працу, часам можа залежыць твой дзень. Значна прыемней воку дагледжаныя газоны і тратуары, прыгожы, не зарослы хмызняком лес, ды і ехаць па добрай дарозе таксама важна. Сёння аўтааматары на кальцавой маглі зазначыць і незвычайны "картэж". Раніца Прэзідэнта пачалася з паездкі вакол Мінска. Гэта не дадало лішняга напружання вадзіцелям. Ніякага ажыятажу - рух не перакрывалі. Для Прэзідэнта гэта магчымасць не проста паглядзець на звыклы для шматлікіх від з акна. Усё ж у Аляксандра Лукашэнкі больш глабальны погляд, якімі быць заўтра і што для гэтага трэба зрабіць. Але аб усім па парадку. 
А. Лукашэнка: Першая кальцавая аўтадарога - гэта твар Мінска. Мінск - твар краіны.
Яшчэ толькі канец мая, але з раніцы сур'ёзна прыпякае. Для Мінска ўжо сапраўды ва ўсіх сэнсах пачынаецца гарачая пара. Менш за месяц застаецца да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Гэта вялікая падзея, усе рыхтуемся. Бо ад гэтага залежыць, як будзем выглядаць у вачах шматлікіх гасцей і турыстаў. Так, стараемся, але робім жа ўсё і для сябе! Ну, а стаўленне Кіраўніка дзяржавы да парадку даўно не таямніца. 
Два кіраўнікі дакладваюць аб развіцці тэрыторый абапал МКАД. Старшыня Мінгарвыканкама адказвае за тое, што адбываецца ўнутры кальцавой, губернатар Ісачанка - за тое, што па-за кальцом. Трэба сказаць, што раён МКАД - прывабнае месца. Вакол інвестары і спецыялісты зараз распрацоўваюць больш за паўсотні праектаў. За апошнія некалькі гадоў увялі ў эксплуатацыю 14 аб'ектаў. Пры гэтым хапае і даўгабудаў, якія альбо замарожаныя, альбо закінутыя.  Некаторыя інвестары бяруць зямлю пад забудову, зрываюць усе тэрміны… хіба так можна? 

Добраўпарадкаванне ў рэжыме нон-стоп. Менавіта пад такім дэвізам для сталічных службаў прайшоў увесь апошні год. Мільён пунсовых руж у параўнанні з тым, што зрабілі гарадскія азеляняльнікі, - проста дробязі. Кветак высадзілі ўдвая больш, а сёлета можна дакладна гаварыць: Мінск будзе напоўнены водарам. Плануюць упрыгожыць горад амаль дзевяццю мільёнамі яркіх раслін. Імкнуцца ўсяляк падлучаць і гараджан.
Да старту II Еўрапейскіх гульняў павінны быць гатовыя не толькі дарогі, але і транспарт. акі сапраўды будзе вылучацца на сталічных магістралях. Аляксандру Лукашэнку паказваюць брэндаваны аўтапарк, які забяспечыць гасцей зручным і хуткім доступам да ўсіх спартыўных арэн і славутасцяў. Ад МАЗаўскіх аўтобусаў да легкавушак "джылі". Прыкладна тры сотні беларускіх красовераў будуць выкарыстоўваць падчас Гульняў у якасці таксі для прадстаўнічых гасцей. 
Гэта быў толькі пачатак гутаркі, а вось прадоўжылі яе ўжо ў дарозе. Усе разам - Прэзідэнт, кіраўнікі, журналісты - вакол Мінска за гадзіну! Фармат працы не зусім звыклы, абмеркаванне дэталяў прама паходу, але скажам адкрыта: журналістам спадабалася. 
Шчыра кажучы, усё жыццё ў Мінску, але што вось так адным махам усю кальцавую праехаць не атрымлівалася, а вось сёння з Кіраўніком дзяржавы атрымалася. Здавалася б, усё можна было паглядзець на паперы. На карце. Але не - і ў гэтым увесь наш Прэзідэнт - з неабыякавым падыходам да справы. 
Менавіта так можна на свае вочы ўбачыць стан інфраструктуры. Усё - як на далоні. І адразу прыкметна, дзе імкнуцца, "марафецят", а дзе адкрыта філонят. Так амаль "на пальцах" наш Прэзідэнт можа пазначыць сваё бачанне развіцця тэрыторый і падыходаў да добраўпарадкавання. Для кіраўнікоў розных узроўняў і прэсы амаль 60 кіламетраў па сталічнай кальцавой - фактычна ўнікальны выпадак, калі можна ў дэталях зразумець сутнасць патрабаванняў Прэзідэнта. Тое ж азеляненне павінна быць прадуманым! 
Аб'ектаў уздоўж МКАД шмат - ад магазінаў, кафэ і заправак да лагістычных цэнтраў. Іх уладальнікі павінны разумець, што тэрыторыя вакол таксама не павінна застацца без увагі. 
Перыядычна аўтобус рабіў прыпынкі. Гэта трэба было для таго, каб абмеркаваць кожны пэўны ўчастак. Адзін з такіх - каля ўрочышча Курапаты. Як раз нядаўна тут добраўпарадкоўвалі тэрыторыі. 
Калі твае вокны выходзяць на кальцавую, трэба разумець, што твой дом заўсёды навідавоку. І часам адкрываецца не лепшая карціна. Праязджаючы паблізу ад велічэзных платоў, прымячаюць, што яны ўжо сапраўды прайграюць жывой загарадзі. 
Толькі аднаго погляду на знешні фасад і навакольную зямлю дастаткова, каб зразумець - тут сапраўды жыве гаспадар. 
Аўтамабілістаў хвалюе  стан дарожнага палатна, пуцеправодаў на кальцавой.Іх рамонт будзе працягнуты. Так, нязручнасці ў гэтым выпадку выклікаюць нараканні вадзіцеляў, калі ўчастак дарогі ператвараецца ў бутэлькавае горла, як гэта было нядаўна каля парка высокіх тэхналогій. Але гэта часова, а добрая магістраль застанецца ў выніку надоўга. Асаблівая ўвага яшчэ адхонам - яны павінны быць акуратнымі. Пустуючыя тэрыторыі трэба даводзіць да толку, ну і развязкі. 
Падчас руху па кальцавой было зразумела, што ад вачэй Прэзідэнта не выслізгвае ніводная дэталь. Аляксандр Лукашэнка сур'ёзна ставіцца да навядзення парадку і перажывае за кожны лапік зямлі. 
Маўляў, справа рухаецца ў кіраўнікоў хутчэй, калі ведаюць, што заўтра тут будзе Прэзідэнт. Так, можа, не толькі ў такіх выпадках, а наогул у цэлым не змяншаць тэмп? І крок за крокам наводзіць парадак? Добраўпарадкаванне - штодзённая карпатлівая праца. Для Святланы Нісцюк - у прамым сэнсе. Ствараць прыгажосць на сталічных вуліцах - яе праца. 
Вядома, падтрымліваць парадак у краіне, за які так часта хваляць нас замежныя госці, можна толькі разам. Бо аднаму не пад сілу зрабіць краіну ідэальнай. Таму наш Прэзідэнт сваім прыкладам і паказвае астатнім, як важна трапятліва ставіцца да сваёй зямлі. Падключыцца да прац па добраўпарадкаванні павінен кожны. Тым больш, у трохгоддзе малой радзімы, а 2019-ы як раз прысвечаны азеляненню і навядзенню парадку.