Прэзідэнт Беларусі распавёў аб прычынах супярэчнасцей з расійскім бокам у сферы паставак нафты

26 января 2020
Яшчэ адну важную тэму ўзнялі ў Магілёўскай вобласці падчас зносін Прэзідэнта з калектывам шклоўскага завода газетнай паперы. Рабочыя прадпрыемства спыталі наконт перспектыў паставак энергарэсурсаў? Апошнім часам навіны па гэтай тэме літаральна запаланілі інфармацыйную прастору. Іх абмяркоўваюць не толькі спецыялісты і эксперты, але і звычайныя людзі. 

Улічваючы такую цікавасць, Аляксандр Лукашэнка распавёў аб прычынах цяжкасцей і супярэчнасцей з расійскім бокам у сферы паставак вуглевадародаў - газу і нафты.