Апошняя інфармацыя з Беларускага інвестыцыйнага форуму

28 сентября 2017

Вяртаемся да Беларускага інвестфоруму. Гадзіну таму Дзмітрый Цітоў расказаў аб 40-працэнтным росце кампаній з замежным капіталам. А у найбліжэйшы час будзе падпісаны праект дэкрэта аб лічбавізацыі эканомікі (прамое ўключэнне).

Гэта не проста дэкрэт аб ПВТ. Гэта лічбавізацыя ўсёй эканомікі Беларусі, падкрэсліў Мацюшэўскі. Дакумент дазволіць прыйсці на наш рынак буйным IT-гульцам.

Тэму актыўна абмяркоўвалі і ў рамках IT-блока. Так, сузаснавальнік кампаніі "Эймэта" Юрый Мельнічак (якую нядаўна купіў Google) плануе стварыць свой інвестфонд. А ў будучыні адкрыць цэнтр даследавання штучнага інтэлекту ў Беларусі. Намеснік дырэктара ПВТ Аляксандр Марцінкевіч адзначыў, што колькасць рэзідэнтаў з падпісаннем дэкрэта аб ПВТ будзе толькі павялічвацца.

Хутка пачнецца панэльная дыскусія на тэму індустрыяльнага парка "Вялікі камень", дзе абмяркуюць перавагі падатковых ільгот. Хто яшчэ з замежных прыйдзе ў хуткім часе на гатовую пляцоўку для бізнесу, раскажу ў 15 гадзін.