Зборная Беларусі па футболе правядзе таварыскі матч са зборнай Азербайджана

19 марта 2018

Зборная Беларусі па футболе заўтра адправіцца ў Азербайджан, дзе 23 сакавіка правядзе таварыскі матч супраць мясцовай зборнай. Сёння ж каманда сабралася ў Мінску і правяла першую сёлета трэніроўку. Каманда падзялілася на дзве групы - адна правяла паўнацэнны занятак, другая з футбалістаў, якія гулялі напярэдадні кубкавыя матчы, - аднаўленчую.

27 марта нашы футбалісты згуляюць у гасцях супраць "Славеніі". Абодва таварыскія матчы пакажа "Беларусь 5".