Выбары для беларусаў - гэта свята

23 марта 2014
Галасаваць ідуць сем'ямі. Выбаршчыкаў чакае цікавая забаўная праграма. Толькі ў Мінску больш як сто спартыўных мерапрыемстваў. У кожным раёне пройдуць святы двароў і вуліц.

Напрыклад, на 72-м участку ў Першамайскім раёне высокая яўка з самай раніцы. За першыя пятнаццаць хвілін тут прагаласавалі 30 чалавек. Па словах мінчан, яны зрабілі свой выбар крыху раней, каб наведаць як мага больш мерапрыемстваў.

Акрамя гэтага, на кожным выбарчым участку разгорнецца і гандаль. Будуць прапанаваныя як харчовыя, так і прамысловыя тавары з мінімальнымі гандлёвымі нацэнкамі і значнымі скідкамі - да 25 працэнтаў.