Купляць валюту па картках у Беларусі стане больш выгадна, чым за наяўныя

27 октября 2014

Нацбанк рэкамендаваў банкам адкарэктаваць курс беларускага рубля для фізасоб, якія выкарыстоўваюць банкаўскія карткі для валютна-абменных аперацый. Ён павінен быць ніжэйшым або роўным таму, што дзейнічае для куплі і продажу валюты за наяўныя. Дарэчы, зараз кошт валют для абмену па картках будзе паказвацца на сайтах банкаў і на стэндах абменных пунктаў. Такое рашэнне прынята для далейшага пашырэння безнаяўных разлікаў.