Палітолагі, эксперты і дэлегаты маштабнага форуму сталі гасцямі мабільнай студыі АТН

23 июня 2016

Адну з найважнейшых палітычных падзей гэтага года асвятлялі сотні прадстаўнікоў мас-медыя, маштабную працу правяла і Белтэлерадыёкампанія. У Палацы Рэспублікі працавалі дзясяткі нашых камер, дзякуючы прамым трансляцыям і вячэрнім тэлесправаздачам сведкай народнага веча стаў кожны беларус. Упершыню галоўны медыяхолдынг вяшчаў у новым фармаце. Два дні ў непасрэднай блізкасці ад галоўнай дыскусійнай пляцоўкі працавала мабільная студыя Агенцтва тэленавін. Яе гасцямі сталі палітолагі, эксперты і дэлегаты Пятага Усебеларускага народнага сходу (відэа).