Падпісаны пагадненні аб узаемадзеянні Мядзельскага і Крупскага раёнаў з рэгіёнамі Кахеціі

22 марта 2019

Беларусь і Грузія  маюць намер развіваць рэгіянальнае супрацоўніцтва. Вынікам перамоў  у Тбілісі  падчас пасяджэння Міжурадавай камісіі  сталі  два пагадненні аб узаемадзеянні Мядзельскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці  з рэгіёнамі  Кахеціі. Бакі гатовыя наладзіць культурныя і дзелавыя сувязі,  плануюцца сустрэчы спартыўных каманд. Але галоўны інтарэс -  аграрны.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасць перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах плодагародніннай прадукцыі  з Грузіі і яе наступнага экспарту на рынкі трэціх краін. Падпісаны кантракты на пастаўкі  ў Тбілісі  нашага сухога малака.