Прэзідэнт павіншаваў Генеральнага сакратара ААН з юбілеем

13 июня 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Пан Гі Муна з 70-гадовым юбілеем.

Ваша самаадданая праца на пасадзе Генеральнага сакратара ААН з'яўляецца выдатным прыкладам служэння ідэалам міру і справядлівасці, - гаворыцца ў віншаванні.

Як Прэзідэнт краіны, якая ў 1945 годзе была адной з заснавальніц ААН, хацеў бы выказаць надзею, што Ваша далейшая дзейнасць на самай высокай міжнароднай пасадзе пасадзейнічае замацаванню ў міжнародных адносінах прынцыпаў непрадузятасці і роўнасці, атмасферы адкрытага і ўзаемапаважлівага супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і дабрабыту ўсіх народаў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.