Амаль два мільёны тон збожжа намалацілі беларускія аграрыі

24 июля 2014

Амаль два мільёны тон збожжа намалацілі беларускія аграрыі. За суткі сабрана 363 000 тон хлеба. Варта адзначыць, павысілася ўраджайнасць - амаль 40 цэнтнераў з гектара. Набліжаюцца да паўмільённай адзнакі лідары ўборкі - Гомельскі і Брэсцкі рэгіёны. Мінскія і гродзенскія аграрыі сабралі амаль 20% новага ўраджаю. Паўночныя рэгіёны таксама карыстаюцца сухім і цёплым надвор'ем і актыўна ўбіраюць збожжа.