Першы беларускі канцэпт-стор "Да дому" адкрылі ў Расіі

26 декабря 2023

Першы мультыбрэндавы канцэпт-стор "Да дому" адкрылі ў Расіі. Беларуская прадукцыя стала даступнай для пакупнікоў у Екацярынбургу. У асартыменце - тавары для дызайну інтэр'еру і хатняе адзенне, посуд і тэкстыльныя вырабы. Усяго больш як 550 пазіцый. Спецыяльна для праекта айчынныя брэнды абнавілі калекцыі, дабавілі фарбаў і ўнікальнасці прадметам. Наведвальнікаў не толькі знаёмяць з якасцю нашай лёгкай прамысловасці, але і з вытокамі беларускай культуры.

Попыт на беларускія тавары расце: такую тэндэнцыю адзначаюць і ў нашай краіне, і за мяжой. Новыя мультыбрэндавыя маркеты з'явяцца і ў іншых рэгіёнах Расіі. На чарзе - Новасібірск.