Прэзідэнт па традыцыі наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску

5 мая 2013

Па традыцыі напярэдадні свята з Вялікаднем павіншаваў вернікаў Прэзідэнт, а сёння наведаў храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску. Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію II, а затым  запаліў  велікодную свечку ў прыдзеле ў гонар абраза  Божай Маці Спаталі  мае журботы. З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі. Высокіх гасцей у храме прывітаў канцэртны аркестр музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі. Прэзідэнт і Мітрапаліт паслухалі музыку ў выкананні навучэнцаў. Аляксандр Лукашэнка таксама  агледзеў унутранае ўбранне. Затым Кіраўнік дзяржавы і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі гутарку падчас чаявання.