Першыя рэкорды жніва ўстаноўленыя

29 июля 2016

Мінская вобласць дасягнула планку на паўмільёна тон збожжа. У планах на ўборачную кампанію - убраць як мінімум у чатыры разы больш. Зараз ідзе актыўная ўборка азімых культур: ячменю, пшаніцы, рапсу, - за імі ідуць яравыя пшаніца і трыцікале. Самая высокая ўраджайнасць - каля пяцідзесяці цэнтнераў з гектара – адзначаецца ў Нясвіжскім і Мінскім раёнах. Не нашмат адстаюць экіпажы Дзяржынскага, Клецкага і Маладзечанскага раёнаў. Зараз у Мінскай вобласці амаль трэць палеткаў са збожжавымі культурамі сабрана. Паралельна аграрыі рыхтуюць палі да сяўбы наступнага года: прэсуюць салому, узорваюць зямлю. У канцы жніўня - пачатку верасня пачнецца сяўба азімых культур.