У Клецку віншуюць удзельніцу Вялікай Айчыннай вайны Тамару Чычко

7 мая 2021

Гэтымі днямі беларусы з усіх куткоў нашай краіны ўспамінаюць аб подзвігах пакалення герояў. У Клецку па добрай традыцыі напярэдадні 9 Мая ля дома Тамары Чычко цэлая дэлегацыя патрыётаў. Удзельніцы Вялікай Айчыннай пад гукі аркестра пажадалі мірнага неба над галавой, сямейнага шчасця і здароўя.   

Сёння ўдзельніцы Вялікай Айчыннай 95. Родам яна з Расіі. Фашысты спалілі яе родную вёску. У гады вайны Тамара Чычко дапамагала сапёрам: размініравала пуці да Ленінграда. Перамогу сустрэла  ў шпіталі ў Клецку, тут і засталася жыць да сённяшняга дня (відэа).