Камбайнавыя экіпажы Клецкага раёна першымі ў Мінскай вобласці сабралі 1000 тон збожжа

17 июля 2019

Ёсць першая тысяча! Сёння адразу два камбайнавыя экіпажы Клецкага раёна першымі ў Мінскай вобласці сабралі 1000 тон збожжа і рапсу новага ураджаю. У лідарах жніва Пётр Макрэцкі і Аляксандр Дзямідчык з гаспадаркі "Племянны завод Чырвоная Зорка" і Сяргей Касцюкевіч і Аляксандр Бурак з прадпрыемства "Кухчыцы". Як раз у гэтымі хвілінамі ў полі і на іх працоўных месцах праходзіць цырымонія ўзнагароджання. Экіпажам уручаць падзячныя лісты Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.