Сёння Бразілія адзначае галоўнае нацыянальнае свята

7 сентября 2016

Сёння Бразілія адзначае галоўнае нацыянальнае свята: 194 гады таму краіна абвясціла незалежнасць ад Партугаліі. У гэты дзень у сталіцы лацінаамерыканскай дзяржавы традыцыйна праходзіць ваенны парад, практычна ва ўсіх гарадах і сёлах праводзяцца шумныя народныя гулянні. З нацыянальным святам прэзідэнта Бразіліі Мішэла Тэмера павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.