Парламенцкае супрацоўніцтва і гандлёвыя адносіны па лiнii Беларусь-Францыя

6 ноября 2015

Пра перспектывы ўзаемадзеяння сёння ў Мінску гаварылі парламентарыі дзвюх краін. Прадстаўнік Нацыянальнага сходу Францыі Т'еры Марыяні адзначыў, што ў наступны год для прадпрыемстваў могуць адкрыцца новыя магчымасці, гэта звязана з больш лаяльным у апошні час стаўленнем да Беларусі ў еўрарэгіёне. У сваю чаргу намстаршыні Савета Рэспублікі таксама падкрэсліў арыентыр на партнёрства з ЕС. Анатоль Русецкі выказаў надзею, што тавараабарот дзвюх краін неўзабаве выйдзе на новыя лічбы і перавысіць паўмільярда долараў.