Агульны намалот цэнтральнага рэгіёна складае мільён 802 тысячы тон збожжа

24 августа 2017

У Мінскай вобласці тры раёны завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур: Нясвіжскі, Клецкі і Любанскі. Такім чынам на сёння засталося ўбраць каля 5 % плошчаў. Агульны намалот цэнтральнага рэгіёна складае мільён 802 тысячы тон збожжа..

Сярод 22 раёнаў самы вялікі ўраджай па-ранейшаму ў Слуцкім – 165 тысяч тон. Не нашмат адстаюць хлебаробы Нясвіжскага раёна - у іх засеках каля 143 тысяч. Далей ідзе Мінскі раён. Тут аграрыі ўжо намалацілі 137 тысяч тон збожжа.

І вось якая карціна па ўраджайнасці. Па-ранейшаму лідзіруе Нясвіж, дзе збіраюць 65,1 цэнтнера з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі раён – тут 57,4 цэнтнера з гектара, і Мінскі – 55,9. Агульны паказчык ураджайнасці па вобласці – каля 38 цэнтнераў з гектара.