Агульны каравай на сёння важыць больш за 1 мільён 600 тысяч тон

20 августа 2019

Аграрыі Мінскай вобласці - лідары па ўборцы збожжавых. Агульны каравай на сёння важыць больш за 1 мільён 600 тысяч тон. Засталося ўбраць менш  як 5 % плошчаў. Завяршаюць уборку Клецкі, Капыльскі, Маладзечанскі і Старадарожскі раёны.

Сярод 22 раёнаў на першым месцы Слуцкі, у яго самы вялікі ўраджай -  больш за 135 тысяч тон. На другім месцы хлебаробы  Нясвіжскага. У іх больш за 131 тысячу. Бронзу за намалот утрымлівае Капыльскі раён. Тут аграрыі сабралі больш за 123 тысячы тон збожжа.

Што да ўраджайнасці, то лідзіруе па-ранейшаму Нясвіж -  59 цэнтнераў з гектара. У тройцы лідараў Дзяржынскі (тут 50 цэнтнераў з гектара)  і  Клецкі раён  (48 цэнтнераў з гектара). Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці 34 цэнтнеры з гектара.