Пра транзітны патэнцыял Беларусі гаварылі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце

24 ноября 2015

Пра развіццё магчымасцяў Беларусі, у прыватнасці, яе транзітнага патэнцыялу гаварылі сёння ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. ВНУ наведаў старшыня Мытнага камітэта. На думку Юрыя Сянько, наша краіна апошнім часам павялічыла сваю транзітную прывабнасць і наладзіла пагранічную інфраструктуру. Гэтаму спрыяе, у тым ліку, і прафесіяналізм кадраў, якія рыхтуе акадэмія. Сёння каля 200 выпускнікоў ВНУ працуюць у мытных органах Беларусі.

Юрый Сянько, Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Паводле ацэнак міжнародных спецыялістаў у сферы міжнароднага гандлю, Беларусь у гэтым плане займае 25-е месца. Гэта вельмі высока. На постсавецкай прасторы гэта самы высокі паказчык з 180 краін, якія, так скажам, праходзілі тэсціраванне або ацэнку, або іспыт па пытанні міжнароднага гандлю. Наша мэта - далей працягваць развіццё магчымасцяў Рэспублікі Беларусь, яе транзітнага патэнцыялу. А за гэтым стаяць спецыялісты".

Юрый Сянько сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі, таксама выступіў з лекцыяй аб сучасным стане мытнай сістэмы. А ў холе акадэміі работнікі мытні арганізавалі для студэнтаў своеасаблівую выставу дасягненняў.