Аб гандлёвым узаемадзеянні Беларусі і Расіі гаварылі сёння ў Новасібірску

21 октября 2014
Аб узаемадзеянні гандлёвым, абмене вопытам і тэхналогіямі паміж Беларуссю і Расіяй гаварылі сёння ў Новасібірску. Там стартавалі Дні Беларусі ў Сібіры. У Экспацэнтры на плошчы 5 тысяч квадратных метраў прадэманстравана лепшае пад маркай Зроблена ў Беларусі - ад тэхнікі да прадуктаў харчавання. У гонар адкрыцця чырвоную стужку перарэзалі мэр Новасібірска і старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Зараз у Расіі дзейнічае спецыяльная ўрадавая праграма эканамічнага і сацыяльнага развіцця Сібіры да 2020-га года. Асноўныя кірункі - будаўніцтва жылля, развіццё сельскай гаспадаркі, вытворчасць медыцынскага абсталявання і абнаўленне гарадскога транспарту. І тут можа дапамагчы беларускі вопыт і айчынныя навуковыя распрацоўкі.

Новасібірск - трэці па колькасці насельніцтва горад Расіі, гандлёвы, культурны, прамысловы, транспартны і навуковы цэнтр краіны. Пасля Масквы, Санкт-Пецярбурга і Екацерынбурга займае 4-е месца па аб'ёме рознічнага тавараабароту.