Аб пастаўках прадукцыі беларускага машынабудавання ў Пакістан сёння гаварылі ў Доме ўрада

2 февраля 2017

Аб вытворчай кааперацыі і пастаўках прадукцыі беларускага машынабудавання ў Пакістан сёння гаварылі ў Доме ўрада. Як адзначыў прэм'ер Андрэй Кабякоў, Беларусь запрашае пакістанскіх інвестараў і гатовая дзяліцца тэхналогіямі па перапрацоўцы прадукцыі сельскай гаспадаркі, а таксама стаць пляцоўкай для пасоўвання сумесных тавараў у краіны Еўрасаюза і ЕАЭС, тым больш што паміж краінамі створаная добрая дагаворна-прававая база. Наконт гэтага заявілі сёння на сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў. Вырашана, што парламентарыі будуць і надалей прымаць удзел у пашырэнні супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Наступныя перамовы намечаныя на красавік. У Пакістане з візітам будзе знаходзіцца старшыня ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка.