МЗС Беларусі рэкамендуе беларусам устрымацца ад запланаваных паездак у Турцыю

17 июля 2016

МЗС Беларусі рэкамендуе нашым грамадзянам устрымацца ад запланаваных паездак у Турцыю да стабілізацыі сітуацыі ў краіне. Як паведамілі ў дэпартаменце спорту і турызму, білеты ў Турцыю з датай вылету ў перыяд з 17 па 25 ліпеня можна вярнуць або перанесці на іншыя даты без даплаты. Для гэтага пасажырам трэба звярнуцца ў турфірму, дзе яны набылі білеты, або ў касы авіякампаніі. Сёння раніцай два рэйсы Белавія (Мінск - Анталія - Мінск) выкананыя ў штатным рэжыме.

Літаральна гадзіну таму вылецеў рэйс у Стамбул. На вечар запланаваны палёт у Анталію.