Пра грошы беларусам - праз Twitter

7 февраля 2013
Гэтую сацыяльную сетку Нацыянальны банк будзе выкарыстоўваць для паляпшэння фінансавай адукаванасці насельніцтва. Такім вопытам падзяліліся прадстаўнікі Сусветнага банка для абароны правоў спажыўцоў такіх паслуг. Акрамя таго, будзе створаны інтэрнэт-партал па фінансавай адукаванасці. Гэта дазволіць павысіць стабільнасць валютнай сістэмы і фінансавага рынку ў Беларусі, а значыць, і дабрабыт грамадзян.