Новы дызайн банкнот. У Беларусі дапоўнілі ўказ аб дэнамінацыі

20 сентября 2018

Змяненні носяць тэхнічны характар. Сёння іх замацаваў указ Прэзідэнта. Зменяць выявы архітэктурных будынкаў - размесцяць актуальныя, на банкноце наміналам 50 рублёў надпісы прывядуць у адпаведнасць з новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. У рамках мадыфікацыі банкнот Нацбанк правёў аптымізацыю іх ахоўнага комплексу. Выкарысталі ўсе сродкі, каб адрозніць сапраўдныя банкноты можна было без выкарыстання спецыяльнага абсталявання.

Аляксандр Сабодзін, эканамічны эксперт: "Замена купюр - гэта цалкам заканамерны працэс. Таму што купюры старэюць, яны зношваюцца, іх трэба мяняць, як і любую рэч. З іншага боку, мы бачым, што на некаторых купюрах інфармацыя не актуальная. Працэс мае і нясе чыста тэхнічны характар, таму тут ніякага падтэксту шукаць не трэба".

Уведзеныя раней у абарачэнне банкноты ўзору 2009 года будуць заставацца законным аплатным сродкам. Рэгулятар адзначае, што дадатковы друк наяўных грошай не азначае павелічэння грашовай масы, бо банкі за новыя банкноты пералічаць Нацбанку іх безнаяўны эквівалент.