Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік выйгралі другі этап Кубка свету ў Егіпце

27 марта 2017
Беларусы Ірына Прасянцова і Кірыл Касьянік выйгралі другі этап Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў змяшанай эстафеце, які праходзіў у Егіпце. Ззаду засталіся пары з Вялікабрытаніі і Венгрыі. Адзначым, што Прасянцова і Касьянік - прадстаўнікі падрастаючага пакалення. І падняцца на вышэйшую ступень п'едэстала на такіх прэстыжных спаборніцтвах для іх ганарова ўдвая. Нагадаем таксама, што сучаснае пяцібор'е - алімпійскі від, спартсменаў яшчэ называюць рыцарамі пяці якасцяў. Пакуль у пяцібор'і ў нас у краіне няма алімпійскіх медалістаў. Але дынаміка развіцця ў Беларусі выклікае аптымізм, і на Гульнях у Токіа нашы спартсмены абяцаюць вынікі.