Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШОС

12 июня 2019

Аляксандр Лукашэнка 13-14 чэрвеня ажыццявіць рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку. Наш Прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе Беларусь мае статус дзяржавы-назіральніка. Аляксандр Лукашэнка выступіць падчас пасяджэння Савета ў пашыраным складзе. Кіраўнік дзяржавы пазначыць пазіцыю Беларусі па актуальнай міжнароднай тэматыцы і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання.

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва - шматпрофільная. Яе патэнцыял і значнасць на міжнароднай арэне ўзрастае. Па-ранейшаму  прыярытэтным кірункам для ШОС застаецца барацьба супраць тэрарызму і сепаратызму, экстрэмізму і наркатрафіку. Агульная тэрыторыя краін, якія ўваходзяць у ШОС,  складае больш за 60 % тэрыторыі Еўразіі. На дадзены момант у ШОС восем пастаянных членаў - Кітай, Расія і Казахстан, Таджыкістан, Узбекістан, Кыргызстан, Індыя і Пакістан. Для Беларусі развіццё дыялогу - гэта магчымасць далучэння  да міжрэгіянальных праектаў з улікам выгаднага транзітнага становішча паміж Усходам і Захадам. Статус назіральніка наша дзяржава атрымала ў 2015 годзе.