На большай частцы Мінскай вобласці сёння воблачна з праясненнямі

2 декабря 2019
Белкамунмаш выходзіць на новыя рынкі. Адзін з перспектыўных напрамкаў  - Іспанія. Сталічныя прамыслоўцы правялі перамовы ў Каталоніі. Гэты іспанскі рэгіён зацікаўлены ў арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускага электратранспарту. Таксама вялікую цікавасць да электробусаў праяўляюць брытанцы па выніках экспазіцыі мадэлі з правым рулём у Бірмінгеме. Машына засталася для тэст-драйву і яшчэ ў адным англійскім горадзе -  Нотынгеме. Тут наладзяць іх вытворчасць.

Уладзімір Кароль, гендырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш": "Мы сёлета адкрылі ўжо тры прадпрыемствы за межамі: два ў Еўропе і вось літаральна на мінулым тыдні ў Англіі. Гэта будуць зборачныя заводы. Гэта заводы, якія будуць улічваць усе тэндэнцыі і кірункі".

Курс на экалагічна чысты транспарт 

Вытворчасцю электратранспарту зоймецца і новы рэзідэнт індустрыяльнага парка "Вялікі камень" - гэта швейцарская кампанія. На пляцоўцы ў Смалявіцкім раёне будуць збіраць кузавы для бескантактных тралейбусаў. У перспектыве швейцарцы наладзяць выпуск гатовых машын.

Аляксандр Ярашэнка, кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень": "Гэтая кампанія валодае ўнікальнай тэхналогіяй па вытворчасці карпусоў менавіта электрычнага транспарту. Гэта алюмініевыя карпусы, тэхналогію выкарыстоўвае толькі гэтая кампанія ў сусветным маштабе. І тыя кантракты ў кампаніі "Хес" - а гэта Германія, Швейцарыя, Аўстрыя - гэта заказы на доўгатэрміновую перспектыву".

Парк электратранспарту абнаўляюць і ў Мінску. Так, на трэцяй лініі сталічнага метрапалітэна ў наступным годзе будуць курсіраваць новыя цягнікі "Штадлер", якія вырабляюць у Фаніпалі. Гэта ж прадпрыемства ўдзельнічае і ў тэндары на пастаўкі для Мінска найноўшых трамваяў: бясшумных і самых доўгіх у СНД.