Наўгародская вобласць зацікаўлена ў пастаўках беларускай тэхнікі

18 октября 2019
Сумесная вытворчасць  камунальнай  тэхнікі можа з'явіцца ў  Наўгародскай вобласці Расіі. Пра гэта сёння паведаміў губернатар рэгіёна падчас наведвання Мінскага  аўтамабільнага завода. Дэлегацыя азнаёмілася з мадэльнай лінейкай прадпрыемства, наведала зборачныя цэхі. У першую чаргу гасцей зацікавіла тэхніка для вывазу адходаў. У гэтай сферы ў Расіі зараз праходзіць  маштабная  рэформа, а таму аўтапаркі гарадскіх службаў актыўна абнаўляюць. У перспектыве гэта будуць не толькі пастаўкі гатовых машын, але і асноўных  камплектуючых.

Наўгародская вобласць зацікаўлена і ў пастаўках тэхнікі для  грамадскага транспарту. 11 %  аўтобуснага  парка рэгіёна   - машыны беларускай вытворчасці. Многія з іх ужо маюць патрэбу ў замене.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя