Тыдзень прадпрымальніцтва ў Мінску падыходзіць да канца

21 ноября 2013
Бурныя дыскусіі зорак бізнесу ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва датычыліся інавацый і тэхналогій. Сёння спікеры з Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі адказалі на пытанні бізнесменаў і студэнтаў ВНУ. У дыскусіі прымалі ўдзел і прадстаўнікі беларускіх IT-кампаній. Круглы стол міжнароднага форуму закранаў праблему ўцечкі мазгоў.

Тыдзень прадпрымальніцтва штогод праходзіць у 140 краінах свету. Зрэшты, дыскусіі за круглым сталом працягнуцца яшчэ два дні. Аб тым, як актыўна выкарыстаць відэа з мэтай павелічэння продажаў, раскажуць міжнародныя эксперты.