Новая экспазіцыйная зала з'явілася ў Старадарожскім гісторыка-этнаграфічным музеі

25 февраля 2016

Пераступіўшы парог выставы, госці трапляюць у аўтэнтычнае жыллё беларуса-сакуна - самабытнага селяніна мясцовых вёсак. Яны ўзводзілі дамы ў лесе на балотах, а таму іх традыцыі і культурныя асаблівасці захаваліся ў першапачатковым выглядзе да нашых часоў.

Драўляная барана, саматканае адзенне і ручнікі-абярэгі – больш за сто экспанатаў выставы ў музей перадалі нашчадкі жыхароў мясцовых балот.

Аб тым, як у Старых Дарогах адраджаюць сваю гістарычную спадчыну, раскажа Ян Пашкевіч. Тут і драўляная барана, зробленая без ніводнага гвазда, тут і жорны, на якіх выраблялі муку. Іх можна паспрабаваць пакруціць, калі у вас рукі моцныя.

Магчымасць дакрануцца да сапраўдных рэчаў продкаў, або даведацца пра іх побыт – вось, што з дзяцінства цікавіць Алёну Бухал. Старшы навуковы работнік Старадарожскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея працуе тут ўжо год, але штодзень адкрывае для сябе дагэтуль невядомыя старонкі гісторыі. З асаблівым захапленнем Алёна расказвае пра беларусаў-сакуноў. Ім прысвечана новая зала музея.

Сцены з бярвення, саматканае адзенне і старажытныя прылады працы – пераступіўшы парог выставы, госці трапляюць у сапраўдную сялянскую хату. Сакуны ўзводзілі жыллё па адмысловай тэхналогіі. Традыцыю захоўвалі і перадавалі праз пакаленні.

Нягледзячы на традыцыйнасць сакуноў, яны мелі і ўласныя інавацыйныя вынаходкі – напрыклад, печ яны выкладалі з бярвенняў, абмазаных глінай. Ад полымя гліна цвярдзела, а дрэва выгарала. Такая полая печ захоўвала цяпло цэлы дзень.

Кожны прадмет інтэр'ера надзялялі рытуальным сэнсам. Напрыклад, у доме заўсёды было толькі тры акны, а побач з печкай абавязкова стаяла некалькі бярвенняў.

Яшчэ стагоддзе таму ў Старадарожскім раёне налічвалася больш за 10 тысяч такіх самабытных сялян. Жыццёвы ўклад сакуноў і сёння захоўваюць многія тутэйшыя мясціны. На адраджэнне самабытнай спадчыны музей атрымаў грант ад Мінаблвыканкама.

Музейная экспазіцыя будзе пашырацца. У планах - прадставіць аўтэнтычны гасцінічны пакой, дзе стомлены падарожнік мог адпачыць пасля доўгай вандроўкі. Збіраюць гісторыю тут літаральна па крупінках – мясцовыя жыхары ахвотна перадаюць знойдзеныя рэчы побыту сваіх продкаў. Многія знаходкі становяцца рарытэтнымі экспанатамі музейных залаў.